Архив новостей

«« Май 2012 »»
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
123456
78910111213
14151617181920
212324252627
28293031
 
 
 

При содействии



Найти

Гродненская поэтесса Данута Бичель поделилась воспоминаниями

Рубрика: Культура и просвещение
Метки: | |
Вторник, 31 января 2012 г.
Просмотров: 131
Подписаться на комментарии по RSS

«Калі людзі паводзяць сябе, быццам Бога няма, яны правакуюць вайну. Калі людзі жывуць, як дзеці Божыя, яны ствараюць спакой…»

Данута Бічэль

http://www.orthos.org/grodno/gev/january2012/images/22homb3_b.jpg

ГРОДНА. 22 студзеня ў царкву свц. Лукі Война-Ясянецкага пры Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы завітала гарадзенская паэтка, лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Данута Бічэль. Гэта цудоўная жанчына - сапраўдная глыба ў сучаснай беларускай літаратуры, ёй належаць шматлікія зборнікі паэзіі («Дзявочае сэрца», «Нёман ідзе», «Дагані на кані», «Дзе ходзяць басанож», «Доля», «Снапок», «На белых аблоках сноў» і іншыя), а таксама кніга нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас», праз якую чытач зможа дакрануцца не толькі да жыцця аўтара кнігі, але таксама і да грамадскіх падзеяў нашага краю, даведаецца пра пісьменнікаў, з якімі добра сябравала Данута Янаўна.

 Пад час свайго выступлення, гарадзенская паэтка расказала пра свае дзіцячыя і юнацкія гады, пра сваю малую Радзіму, пра тое, як прыйшла да Бога. Данута Янаўна чытала вершы розных гадоў, і нельга было не заўважыць, што хрыціянскія матывы, хрысціянскія каштоўнасці пранізваць усю творчасць пісьменніцы. Данута Янаўна шчыра падзялілася сваімі ўспамінамі аб Ларысе Геніюш, якую лічыць сваёй духоўнай маці. Шмат вершаў Данута Бічэль прачытала са зборніка «Ойча наш…», якія былі напісаны на кожны сэнсавы радок малітвы. Скончыла свой выступ паэтка сваімі ўлюбёнымі вершамі «Конік гняды…», «Сініца».

Сваім слухачам пісьменніца таксама падаравала кніжачкі вершаў «Ты не самотны..», прысвечаныя славутаму беларускаму творцу – Максіму Багдановічу.

Паэзія Дануты Бічэль наскрозь прасякнута светам і любоўю да Радзімы, верай і надзейя, малітваю. Гэта сустрэча атрымалася вельмі цёплай, цікавай і ўтульнай.

Iрына ШУРСКАЯ

/www.orthos.org/

http://www.orthos.org/grodno/gev/january2012/images/22homb2_b.jpg

«…Я марнуюся днямі, я начамі не сплю.

Усё жыццё перадумаю, перамалю...

Болем сэрца складаю малітву, слязьмі...

А як б’юць мяне, Ты засланяеш грудзьмі.

І цяпер маю шмат, а здаецца - нічога...

Але збаў нас ад злога.

Амэн».

 Данута Бічэль

Комментарии

Не регистрировать/аноним

Используйте нормальные имена. Ваш комментарий будет опубликован после проверки.

Если вы уже зарегистрированы как комментатор или хотите зарегистрироваться, укажите пароль и свой действующий email.
(При регистрации на указанный адрес придет письмо с кодом активации и ссылкой на ваш персональный аккаунт, где вы сможете изменить свои данные, включая адрес сайта, ник, описание, контакты и т.д.)



(обязательно)

HTML код для вставки на другой сайт

  Портал существует при поддержке молодых православных IT-специалистов










Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Каталог сайтов ALTA.BY Яндекс.Метрика